Піла (фільм)
Выгляд
Піла | |
---|---|
англ.: Saw | |
Жанр | gore[d], фільм жахаў[2][3] і крымінальны фільм[d] |
Рэжысёр | |
Прадзюсар | |
Сцэнарыст | |
У галоўных ролях |
|
Аператар | |
Кампазітар |
Чарлі Клоўзер Fear Factory Бертан Бел Стэфен Лэд Бішап Front Line Assembly |
Кінакампанія | Evolution Entertainment[d] і Twisted Pictures[d] |
Працягласць | 103 хв. |
Бюджэт | 1 200 000 $ |
Зборы | 103 100 000 $ |
Краіна | |
Мова | англійская |
Год | 5 кастрычніка 2004, 2003, 19 студзеня 2004, 3 лютага 2005[1], 4 сакавіка 2005 і 2004 |
Папярэдні фільм | Піла |
Наступны фільм | Піла 2 |
IMDb | ID 0387564 |
Афіцыйны сайт (англ.) |
«Піла» (англ.: Saw) — кінафільм 2004 года ў жанры жахі. У ЗША не рэкамендуецца для прагляду асобам да 18 гадоў.
Першапачаткова планавалася выпусціць фільм толькі для продажу на відэа, але прэм’ера на кінафестывалі «Сандэнс» змяніла гэтае рашэнне. Трылер вельмі спадабаўся гледачам і 29 кастрычніка выйшаў у шырокі пракат. За першыя выходныя фільм сабраў 18 млн $ (пры гэтым бюджэт склаў 1,2 млн $), а агульныя касавыя зборы перавысілі 102 млн $.
Слоганы
[правіць | правіць зыходнік]- «Кожная частка была загадкай…»
- «Колькі крыві ты пральеш для яе?»
- «Колькі крыві ты пральеш, каб застацца ў жывых!»
Цікавыя факты
[правіць | правіць зыходнік]- На падрыхтоўку да здымак было патрачана ўсяго пяць дзён. Сам здымачны працэс доўжыўся 18 дзён, з якіх на сцэны ў ванным пакоі было патрачана шэсць.
- Рашэнне аб запуску сіквэла ў вытворчасць было прынята адразу жа па сканчэнні дэбютнага ўікенда.
- Ніякіх рэпетыцыяў запланавана не было. Акцёрам прыйшлось гуляць з чыстага ліста.
- Нягледзячы на тое, што карціна атрымала максімальна жорсткі рэйтынг R, рэжысёру Джэймсу Вану прыйшлося выразаць пару найболей жорсткіх сцэн.
- Выпрабавальная сцэна, прадстаўленая на суд Галівудскіх прадзюсараў, была знятая з ужываннем мядзведжага капкана. Адзіным адрозненнем ад фільма было тое, што на месцы Шоўні Сміт быў прадстаўлены Лі Уонэл. Самае цікавае, што гэтая прылада магла на самой справе зламаць сківіцу ахвяры, калі яе правільна наладзіць.
- Аўтарам ідэі Джэймсу Вану і Лі Уонэлу прыйшлося пераздымаць некаторыя сцэны ў той час, калі задзейнічаныя акцёры былі ўжо недаступныя. Здымкі вяліся такім чынам, каб у кадры не мільгалі асобы. Усе гэтыя сцэны былі адзнятыя пры ўдзеле Уонэла.
- Такім чынам, акцёр згуляў Дэтэктыва Сінга, які ўваходзіў у будынак з драбавіком, а таксама персанажа Шоўні Сміта, якая крамсала сваю ахвяру нажом. Каб цень на сцяне быў падобны на жаночы, Уонэлу прыйшлося апранаць парык.
- Лі Уонэл паведаміў, што сцэна ў якой яго персанаж акунае руку ва ўнітаз, была прыдуманая пад уражаннем ад падобнай сцэны ў карціне «Trainspotting».
- Усе здымкі праходзілі ў адным павільёне.
- На кінафестывалі ў Таронта фільм закрываў конкурсную праграму.
- Рэжысёр Джэймс Ван сур’ёзна рызыкаваў, адмовіўшыся ад звычайнага ганарару і вырашачыся працаваць за адсотак ад прыбытку. Карціна ўмудрылася сабраць 102 мільёна долараў ЗША ў міжнародным пракаце, зарабіўшы, такім чынам, у 85 раз больш свайго бюджэту (1,2 млн $).
- Асноўная частка здымак прайшла на закінутым складзе. Патрэбныя пакоі адрамантавалі для здымак тых або іншых сцэн. Толькі для туалета зрабілі асобныя дэкарацыі.
- Сцэна аўтамабільнай пагоні была знятая ў гаражы склада пры выключаным святле з даданнем штучнага дыму, а таксама некалькі чалавек разгойдвалі машыны для стварэння эфекту руху.
- У фільме ўтрымоўваецца мноства спасылак на карціны Дарыё Арджэнта.
- Мёртвага сакамерніка Аманды згуляў адзін з прадзюсараў фільма, Орэн Коўлс.
- Для таго каб атрымаць рэйтынг R з фільма выразалі некалькі асабліва жорсткіх сцэн, сярод якіх была і такая, дзе Аманда рыецца ў кішках свайго мёртвага сакамерніка, а таксама сцэна, дзе тоўсты хлопец прабіраецца праз калючы дрот, была значна даўжэй.
- Прачытаўшы сцэнар, агент Джэймса Вана і Лі Уонэла параіў ім зняць адну з сцэн у якасці кароткаметражкі і рассылаць яе па галівудскіх студыях разам з сцэнарам.
- Агент па кастынгу Эмі Ліпенс пацікавілася ў Джэймса Вана, каго б ён жадаў бачыць у ролі Аманды. Ван, не задумваючыся, адказаў — Шоўні Сміт, у якую ён быў закаханы ў юнацкасці. Праз пару дзён, да вялікага здзіўлення Джэймса, Эмі паведаміла, што Шоўні пагадзілася згуляць у фільме.
- Паводле каментара на DVD, начныя кашмары Джэймса Вана і Лі Уонэла леглі ў аснову большасці жудасных і страшных сцэн фільма.
- Акцёру Тобіну Белу прыйшлося нерухома ляжаць на падлозе на працягу шасці дзён здымачнага працэсу, і кожны з гэтых дзён яму ўкалывалі заспакаяльнае, каб ляжаў зусім ужо нерухома. Акцёра не сталі падмяняць манекенам, паколькі стваральнікі стужкі не маглі дазволіць сабе гэтага па фінансавых прычынах.
- Кэры Элвіс пагадзіўся на ролю пасля прагляду касеты, якую Джэймс Ван і Лі Уонэл зрабілі ў якасці навочнага прыкладу для прадзюсараў.
Рэакцыя
[правіць | правіць зыходнік]Фільм (а таксама трэцяя частка франшызы, «Saw III») уключаны ў спіс забароненых да распаўсюджвання ў Рэспубліцы Беларусь[10].
Зноскі
- ↑ Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 14 красавіка 2017.
- ↑ а б в г http://www.metacritic.com/movie/saw Праверана 13 мая 2016.
- ↑ http://www.imdb.com/title/tt0387564/ Праверана 13 мая 2016.
- ↑ http://www.the-numbers.com/movie/Saw Праверана 13 мая 2016.
- ↑ а б в г http://stopklatka.pl/film/pila Праверана 13 мая 2016.
- ↑ а б в https://www.siamzone.com/movie/m/3428 Праверана 13 мая 2016.
- ↑ а б в г д http://www.bbfc.co.uk/releases/saw-2004-0 Праверана 13 мая 2016.
- ↑ а б в г д http://www.imdb.com/title/tt0387564/fullcredits Праверана 13 мая 2016.
- ↑ а б http://www.allocine.fr/film/fichefilm_gen_cfilm=57410.html Праверана 13 мая 2016.
- ↑ Министерство культуры РБ:Списки фильмов, запрещенных к распространению на территории Республики Беларусь(недаступная спасылка) (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- lionsgate.com/mov… (англ.) — афіцыйны сайт
- Афіцыйны фан-сайт (англ.)
- «Пила» на сайце «Internet Movie Database» (англ.)